Сообщений: 10,012
Очки репутации: 77,993
Доп. информация
|
Пол:
Регистрация: 25.10.2014
Получено "спасибо": 7,285
|
|
|
Тут такая гісторыя - у Беларусі нечакана з'явілася адразу два праекты ў фармаце late night show і гэта той момант, калі не лепей позна, чым ніколі) Прынамсі такія водгукі атрымала версія афіцыйнай белтэлерадыёкаманіі. Называецца гэты цуд "Макаёнка 9" - па адрасу студыі, дзе ўсё гэта здымаецца, што само па сабе ўжо выклікала смех. Зрэшты іншай нагоды пасьмяяцца яно, як кажуць не дае, а хутчэй выклікае сорам ды разгубленасьць. Я, дык паглядзець так і не асьмеліўся, бо дастаткова ведаю БТ (ці як яго часам у нас клічуць геббельсТВ), але, васпанства, можа ў лёккую нагугліць, бо я ад сябе спасылак на БТ пакідаць не пляную. Тым больш, што фармат прадугледжвае жарты, у тым ліку на палітычныя тэмы, а БТ кожны жарт мусіць узгадняць з вышэйстаячымі інстанцыямі, і, калі нейкі крэтаў там яшчэ й застаўся, то гэтая працэдура даб'е яго канчаткова.
Другая перадача з'явілася на беларускім тэлеканале полльскага паходжаньня (за польскія грошы, зарэгістраваны ў Польшчы, бо вядома, што ў нас недзяржаўных каналаў існаваць ня можа). Вядома, усё так, але вядучыя на канале беларусы большасьць, якіх у Беларусі й жыве. У сапраўднай Беларусі, а не ў пацемкінскай. На выхадзе за, як я думаю, капеечны бюджэт маем досыць годны прадукт. Увогуле канал апошнім часам моцна падняўся ў якасьці кантэнта (тым больш будзе сумна, калі яго фінансаваньне спыняць, што ўжо хацелі зрабіць на пачатку гэтага года). І вось тут з'яўляецца шоў "Хай так" (адсылка да мясцовага мема на конт таго, што ў Беларусі ўсё не па прынцыпу хай-тэк, а па пранцыпу хай так). Ну, магу сказаць, што прынамсі няблага. Я паглядзеў усе выпускі й у мяне не ўзнікла жаданьня выключыць, якое бывае пры праглядзе правінцыйных праграм ці БТшнага прадукта. Ведаеце, калі пачуцьцё сораму й нейкай няёмкасьці за герояў перадачы, што відавочна пакутваюць перад камерай. Тут усё атрымліваецца даволі арганічна, хоць і без вялікіх зорак камічнага мастацтва, інфармацыйна, а часам нават сапраўды сьмешна. Карацей, хто хоча даведацца болей пра Беларусь - раю паглядзець. У перадачах шмат адсылак да мясцовых мемаў ды цікавостак, якія я, спадзяюся, змагу патлумачыць, калі ў некага ўзнікнуць пытаньні.
Магчыма мінусам для некага стане беларуская мова перадачы. БТшнае Макаёнка 9, дарэчы, цалкам расейскамоўнае й як я разумею не ўтрымлівае амаль ніякага мясцовага складніка. Кажуць падобна да "голубого огонька", але маё меркаваньне, што здымаць такую перадачу трэба з мясцовым каларытам, бо расейскія аналягі ўжо існуюць пад кіраўніцтвам Яна Ўрганта.
Хай так-TV
Госць уцёк са студыі беларускага тэлебачання ад сораму!
Спасылка на тэму на сайце канала
Але вось для прыклада проста з ю-цьюба
А цяперака назірайма за футболам. Заўзеем за Беларусь!)
|
|