Сообщений: 10,012
Очки репутации: 77,993
Доп. информация
|
Пол:
Регистрация: 25.10.2014
Получено "спасибо": 7,285
|
|
|
Цитата:
Сообщение от @Гигиeнишвили
Какой смелый студент!!!!Интересно,он еще не в казематах Лукашенко?
|
Хм, а почему Лукашенко должно это заботить? У нас проще за национальный беларусский в казематы попасть (бел-чырвона-белы) и то как-то в последнее время обходится. Неустойчивый совковый патриотизм крымчан здорово напугал Луку и помог внезапно осознать, что на нём надёжное государство не выстроишь, а значит и кормушки лишишься.
Зато и ходаков с аквафрешем тоже никто не бьёт, хотя они активно нарываются.
Интеллектуальный уровень особенно доставляет. Именно так мы и представляем себе русский мир
Сообщение добавлено в 23:02
25 сакавіка усіх беларусаў ды сябраў беларусаў віншуем з Днём Волі!
Я ў агульных рысах ужо расказваў пра гэты дзень год таму. Не сакрэт, што ў Беларусі існуе паралельна саўкова-лукашэнкаўская сымболіка ды сымболіка патрыятычна-беларуская. Да першай адносіцца чырвона-зялёны сьцяг, герб капуста, 23 февраля ды розныя дні сьцяга, вызваленьня ад" нямецка-фашысцкіх захватчыкаў" і інш., пра якія ніхто бадай ня ведае, а ё бел-чырвона-белы сьцяг, гістарычны герб Пагоня, Дзень Волі, Слуцкі збройны чын, Дзяды, 8 верасня ды 15 ліпеня, якія розныя людзі прапануюць на ролю дня абаронцы айчыны.
+ Оффтоппра гэта нават песьня ёсьць
Дык вось апошніх пару год блакаду пачалі паціху прарываць. Год таму дазволілі сьвяткаваньня Дня Волі й яго наведалі дзесяткі тысяч людзей, хоць гэта была можна сказаць прыватная "вечарынка" (дзяржава абмежавала свой удзел мянтоўскімі шмонамі й тым, што не разагнала цэнтральнае мерапрыемства, і на тым дзякуй). У гэтым годзе Лука даў адмашку не дазваляць вялікага мерапрыемства й наўпрост аб'явіў, што 100-годдзе адзначылі, ну, і годзе, на Дынама нікога не пусьцяць, адзначайце, маўляў, "сваё" сьвята на плошчы Бангалор (але пагугліце, што такое плошча Бангалор, каб зразумець, якое сьвята там можна наладзіць).
Арганізатары хутка перашыхтаваліся й, паслаўшы вядома каго ў дупу, арганізавалі цэнтральная сьвята ў Гародне (якая колісь была адной са сталіц БНР).
Па розных адзнаках на сьвяце пырсутнічала адначасова ад 3 да 5 тысяч чалавек, што зусім немала для Гародні й можна лічыць за поспех, асабліва калі ўлічыць, што мерапрыемства было досыць працяглым і за гэты час людзей патрапіла на яго значна больш.
«Гродна — гэта годна». Тысячы людзей пабывалі на Дні Волі каля Каложы ВІДЭА, ФОТЫ
Тыя самыя нацыяналісты, зь якімі змагаўся Лука 25 год, а цяпер змагаюцца расейскія шавіністы

Сёньня ўсё ж такі прайшло й некалькі мерапрыемстваў у Менску, а таксама ў некаторых іншых гарадах сьвету
Мітынг-канцэрт у Мінску, Школа БНР і астатнія ўрачыстасці да Дня Волі ў Беларусі і свеце сёння і заўтра РАСКЛАД
А вось падрабязна пра тое, што адбывалася непасрэдна ў Менску
Тысячы людзей пабывалі на Дні Волі ў Мінску, які прайшоў у атмасферы пікніку

Тут яшчэ фотачкі злобных фошызстаўірусофобаў
Сообщение добавлено в 25.03.2019 00:10
На імшы ў Фарным касцёле ў Гродне пасля святкавання Дня Волі можна было ўбачыць незвычайную з'яву. Праз шкло ратонды святло падала так, што можна было пабачыць бел-чырвона-белы сімвал.
|
|