Сообщений: 10,012
Очки репутации: 77,993
Доп. информация
|
Пол:
Регистрация: 25.10.2014
Получено "спасибо": 7,285
|
|
|
Вось тут пачынаюцца шматлікія пытаньні. То бок я за Эўрапейскія гульні, але чаму за наш кошт? Самая багатая нацыя ў Эўропе? Маючы на ўвазе кошт мерапрыемства й яго сумніўную прыбытковасьць, мерапрыемства бадай адразу ахрысьцілі галоднымі гульнямі. Каб зразумець цікавасьць да гульняў з боку іншаземцаў (і адпаведна памер грашовых уліваньняў) дастаткова прыгадаць, а што ж мы памятаем пра першыя Эўрапейскія гульні? У большасьці выпадкаў адказ будзе - нічога! Калі нам былі не цікавыя першыя гульні, то чаму другія стануць больш цікавымі для іншых эўрапейцаў? 50млн. - усе разам з немаўлятамі ды інвалідамі скінемся па 5 баксаў, вось і 50млн., але да гэта лічбы вернемся пазней. Засмучаў і набор мерапрыемстваў. Значная колькасьць занялі віды спорты мякка кажучы экзатычныя, як тая ж аэробіка, а калі футбол, то пляжны, калі баскетбол, то 3х3. Канешне, лёгіка й тут зразумелая, бо калі на турнір па пляжным футболе мо збяруцца нармальныя ці амаль нармальныя зборныя, то на Эўрапейскія гульні па вялікаму футболу прыехалі бы бадай адныя аматары - не той турнір дзеля якога лепшыя будуць ламаць сабе адпачынак і схему падрыхтоўкі да наступнага сезону. Тым не меньш можна зразумець жаданьне (а дакладней не жаданьне) заўзятараў, напрыклад, з Іспаніі ехаць на турнір па пляжным футболе.
Як бы тое не было гульні правялі. Шмат каму спадабалася адкрыцьцё. У мяне на конт яго дваякае адчуваньне. Было відаць, што грошай моцна не ставала, анансаваная дапоўненая рэальнасьць выглядала на некалькі год састарэлай, а вялізнаму зубру, што закрываў адзін з асноўных блёкаў моцна не ставала нейкіх рабатызаваных элементаў. У мяне ён, калі шчыра, пакінуў адчуваньне гіганцкага папье-машэ. Але не моцна распешчаная нашая публіка з большага была задволеная, тым больш шмат каму спадабаўся нацыянальна арыентаваны меседж, які прынамсі па меркаваньню нашых нацыянальна арыентаваных колаў павінен быў дайсьці да лялячнага расейскага прымьера і вядомага вырывацеля языкоў з Чачні, якія ў гэты дзень былі на трыбунах.
Пагоня, Вітаўт, Шагал, Быкаў. Вы не паверыце, але ўсё гэта было на адкрыцці Еўрапейскіх гульняў ВІДЭА

Вітаўт Вялікі нібы кажа братам летувісам: "самі вы Вітаўтасы!"
У нас шмат каго здзівіла колькасьць традыцыйна рэпрэсаванай у лукашэнкаўскай Беларусі гісторыі ды сымболікі, але я тут нічога надзвычанага ня бачу - не трактары ж ім дзве гадзіны паказваць. Да таго ж вядома, што гісторыя з Крымам падштурхнула шмат каго да ідэі, што на трактарах суверынітэту не пабудуеш.
Мне больш засмуціў нумар з ткачыхамі ды ручнікамі, дзе нечакана загучала песня рускай мове стылізаваная пад народную. Я магу зразумець нейкі урачысты гімн ці марш на расейскай мове, але адкуль народная песьня на рускай мове ў Беларусі - мне не зразумела. Не магла тая ткачыха па-расейску пець, бо жанчыны ў вёсках увогуле ня ведалі яе да 20ст.. Ну, ды ладна. Ніхто нешта не зьвярнуў увагі на гэта, але як на праўленьне кармы можна зьвярнуць увагу на той момант, што пад час гэтага нумара адна гімнастка звалілась з каната з вышыні каля 4-5м (гэта нават папала ў трансляцыю, але там трэба ведаць куды глядзець), але на дзіва й на шчасьце абышлася лёккімі траўмамі

Цытата Быкава, на "стіхах" якога вырас наш праваслаўны атэіст)
Але цалкам раю паглядзець ці хаця бы прагартаць відос (ёсьць у артыкуле па ссылцы вышэй). Там шмат добрых меседжаў. Нажаль, як я лічу галоўная праблема ў тым, што выкарыстаныя вобразы з большага будуць незразумелымі замежнікам. Трэба сотні такіх мерапрыемстваў, каб іх хаця пачынаў безпамылкова пазнаваць кожны беларус, каб адрознівалі Радзівіла Сіротку ад Льва Сапегі, Семяновіча ад Цяпінскага, ведалі, што было за часам Жыгімонта Старога, а што за часам Казіміра Ягелончыка. Карацей, цяжкая праца наперадзе. Калі ў каго будуць пытаньні да нейкага моманту ў відэа з ахвотай патлумачу.
Сообщение добавлено в 18:11
Вернемся да нашых мільёнаў. Выявілася, што спатрэбілася іх не 50, а 250 ці нават больш. І гэта нават "не фальшыўка сдзеланная ў Польшчэ пры садействіі нашай апазіцыі". Такія лічбы нечакана агучыў міністр фінансаў, што дае падставу думаць нібыта насамрэч усё яшчэ горш (а можа ён і не брэша й не заніжае на гэты час, але хто ж цяпер паверыць?)
Падрабязнасьці ў артыкуле
Сумныя лічбы: параўналі бюджэты і колькасць турыстаў на Еўрапейскіх гульнях у Мінску і Баку
Цитата:
540 мільёнаў рублёў — столькі Беларусь ужо патраціла на правядзенне Еўрапейскіх гульняў. 266 мільёнаў з гэтай сумы — бюджэтныя грошы.
Афіцыйны бюджэт Еўрапейскіх гульняў у Баку склаў $1,12 мільярда. На арганізацыі не эканомілі — адно толькі выступленне Лэдзі Гагі на цэрымоніі адкрыцця каштавала $2 мільёны. А само шоу — $95 мільёнаў.
У Мінску ж на цырымоніі адкрыцця і закрыцця збіраюцца аддаць $12 мільёнаў. Але і хэдлайнеры — Ганна Нятрэбка і Мікалай Баскаў — не таго ўзроўню.
|
Да, забыўся сказаць, што з зорак на гульнях быў хіба саліст Троіцы, які хаця бы вядомы ў вузкіх колах сваім майстэрствам, а розных Баскавых ды Непатрэбак у якасьці зорак я увогуле не разумею. Абы што. Маглі бы сваех запрасіць, з тых, зь якімі мінкульт ваюе 20 гадоў
Цитата:
За час Еўрапейскіх гульняў Баку наведала 28 тысяч турыстаў. У Беларусі, узяўшы за арыенцір гэту лічбу, чакалі не менш за 30 тысяч замежных гасцей.
Пакуль прыехала толькі 8 тысяч. Цырымонія закрыцця гульняў ужо ў гэту нядзелю, таму малаверагодна, што колькасць турыстаў наблізіцца да жаданай.
|
Тут дзеля справядлівасьці заўважу, што 8тыс. гэта прыехала па безвізу, але ё краіны і перш за ўсё суседнія Расея ды Ўкраіна, для якіх віза й не патрабавалася, таму яны па-за ўлікам. Лёгка ўявіць, што з РФ жы Ўкраіны на нейкі час прыехала яшчэ некалькі тысяч турыстаў - прынамсі яны былі заўважныя на трыбунах, хоць большасьць там забіта беларусамі, якім упіхнулі квіткі задарма праз прафсаюзы (ажпаведна за іх у дабравольна-прымусовым парадку заплацілі небагатыя беларускія прадпрыемствы).
У той час я ня ведаю, як лічылі замежнікаў у Азербайджане, але хутчэй за ўсё гэта лічба з расіянамі ды ўкраінцамі, адпаведна калі беларускія гульні наведала меньш замежнікаў (а хутчэй за ўсё гэта так), то прынамсі не ў разы меней.
Другая справа, што пад гульні былі зарганізаваны яшчэ й фан-зоны й гэта сапраўды жаласлівае відовішча. Я нават ня хочу шукаць відос, што на днях патрапіў і інэце, дзе лукашэнкаўская по-зорка звяртаецца да пустога пляцу перад сцэнай: "я віжу, что вас немного!" Нават мне стала яго шкада. Гэта фэйл. Калі шчыра, то нават унутры краіны рэклямы гульняў было мала й з'явілася яна не за паўгода за мерапрыемства, а бадай непасрэдна напярэдадні. Зацікавіць простых людзей не атрымалася, для іх гэта галодныя гульні й сьвяточны тыдзень прайшоў у будзёнай барцьбе за жыцьцё, а замежнікі проста не прыехалі.
Чакаем трэціх гульняў, што павінны працсьці ў Кракаве (эўрапейскія спартовыя чыноўнікі спрабуюць такі ўцягнуць пакрысе мерапрыемства ў межы Эўропы гістарычнай), калі той не адмовіцца, бо ўжо быў такі сігнал. І што будзе тады? Мо Пуціну прапануюць?
Сообщение добавлено в 18:25
Тым часам Пуціна чакаюць на закрыцьцё другіх Эўрапейскіх гульняў і горад упрыгожыўся адпаведнымі вітальнымі расьцяжкамі
|
Последний раз редактировалось в 16:50.
|