Сообщений: 10,012
Очки репутации: 77,993
Доп. информация
|
Пол:
Регистрация: 25.10.2014
Получено "спасибо": 7,285
|
|
|
А цяпер, паважанае аспаньства, апошнія навіны. Ну, вы ўжо зразумелі (тыя хто хоць крыху цікавіцца) людзям нарэшце абрыдла й яны пачалі выходзіць на плошчы. Фармальная нагода так званы дэкрэт №3, які прадуглежвае парадаксальнае падаткаабкладаньне людзей без працы (нешта падобнае плянуецца й у РФ, але пакуль па старой завядзёнцы ініцыятыву абкатываюць на беларусах), хаця фактычнае прычына актыўнасьці гэта моцнае падзеньня жыцьця пасля адносна сытых 2000-х. Можна сказаць, што гэта перадвеснік галодных бунтоў.
Акцыі даволі шматлікія і збіраюць нават у невялічкіх мястэчках сотні людзей, асабліва калі ўлічыць, што па беларускаму заканадаўству (прыкладна з 2011г.) удзел у любых несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах гэта нагода для арышту. Што такое ўзгадніць мітынг з мясцовымі ўладамі гэта асобная гісторыя, бо мясцовыя ўлады ні ў чым падобным не зацікаўленыя і прымусіць іх да такога ўзгадненьня нічога не можа. Таму амаль усе акцыі былі незаконнымі акрамя апошняй (15 сакавіка) у Менску.
Парадокс сітуацыі у тым, што пасля "незаконных" мерапрыемстваў пасадак было меней і тэрміны былі па 2-3 сутак. Пасля ўчорашняй акцыі хапаць пачалі дзесяткамі й саджаць на 12-15 сутак. Як я лічу, гэта робіцца з тым разлікам, каб людзі не выйшлі з турмаў да 25 сакавіка (Дзень Волі). Але я бы звярнуў увагу на тое, што няма ніякай розніцы выходзіш ты на санкцыянаваныя мерапрымствы ці на несанкцыянаваныя. Верагоднасьць патрапіць да турмы аднальковая, бо дзяржава й сама ж плюе на свае законы.
Для большай паўнаты карціны вось такая гісторыя. Ведаючы крыху гэтага чалавека магу зазначыць, што зь яго актывіст як з лайна куля, але малады чалавек проста здымаў на тэлефон (відос унутры артыкула), тую херату, што рабілі пераапранутыя ў гапаватых бандзюкоў мянты, і толькі за гэта атрымаў 12 сутак.
Цитата:
— Когда задержали, то сняли же маску… Продолжил его коллега, командир ОМОН по фамилии Хомин. — 25 марта был митинг, — начал рассказ омоновец. В зале засмеялись. — Ой, 15-го я имел ввиду.
|
Агаворачка мянта па Фрэйду. Нехта ўжо напярод вывучыў тэкст які будзе расказваць на судах пасля Дня Волі.
І яшчэ раз паўтаруся, што галоўная прычына таго, што адбываецца не нейкі там нацыяналістычны ўздым (нажаль), нават не бязглузды дэкрэт (ён толькі каталізатар), а тое, што людзі нарэшце пакаштавалі плады бязглуздага 25-гадовага кіраваньня шклоўскай банды й гэтыя плады аказаліся не такімі прыгожымі і смачнымі, якімі былі кветачкі. Тое, што разумныя людзі прадказвалі яшчэ 5-10-15, а то і 20 гадоў таму нарэшце нагнала Беларусь. Справа ў тым, што любое дзеяньне ў палітыцы ці тым больш у эканоміцы мае прыкметнуюінэрцыйнасьць. То бок тое, што робіць сёньняшнее кіраўніцтва краіны найбольш моцна адгукнецца на гэтай краіне праз гады, а то й дзесяцігоддзі. І для нас гэты час настаў( Шмат у каго грошай няма на самае неабходнае й ужо бачна, што лепей не будзе, не пры гэтым "кормчым"
Сообщение добавлено в 22:58
Цитата:
Сообщение от @Forester
К войне??? Вы хотели сказать к переезду? Если Россия задастся теми целями, о которых Вы писали, то для этого достаточно просто открыть соответсвующие границы.
|
Не лопні ад пустога гонару, бо колькі жабе не надзімацца, а да быка далёка. У нас і так адчыненая мяжа з вашай краінай агульнага благадзенства. Што ты там адчыняць сабраўся? Эскорт аўтаматчыкаў з сабакамі хіба трэба дадаць?
Так-та беларусы ўжо паляпшалі генафонд Масковіі ў сярэдзіне 17ст. (з тых часоў у рускай мове з'явілася "аканьне") і ўласна ў Маскве за кошт гэтага сярэдні ўзровень адукаванасьці падрос у разы, але не дапамагло, як бачым. Азія ўсё адно перамагае. Менталітэт азіяцкай імперыі. Не думаю, што беларускі генафонд там зараз можа нешта змяніць. Проста карэнным расеянам гэта ўжо ня трэба. Не захоча чорны станавіцца белым (калі ён не Майкл Джэксан)
Сообщение добавлено в 23:02
Цитата:
Сообщение от @Грузчик
Иммиграция в РФ возможна только из стран Средней Азии, что весьма нежелательно для существования самой России в том смысле, что это всё таки европейское государство с европейской, хоть и ограниченной культурой.
|
Няма там ніякай эўрапейскай культуры. Ё пласт глабальнай агульнасусьветнай культуры (амерыканскія баевікі, неонавыя шыльды, бары), ё прыкметна размыты пласт савецкай культуры у выглядзе аліў'е на новы год пад савецкае шампанскае і ўжо даволі шмат культуры ісламскай (куйрам байра ці як там яго, чайханы, шавермы розныя - агулам амаль усе пункты хуткага харчаваньня азіяцкія)
|
|