07.04.2017, 21:30
|
#830
|
Сообщений: 10,012
Очки репутации: 77,993
Доп. информация
|
Пол:
Регистрация: 25.10.2014
Получено "спасибо": 7,285
|
|
|
А што васпаньства ведае пра засваеньня беларусамі космасу? Магчыма, тут знойдуцца людзі таго пакаленьня, што ведала ўсіх савецкіх касманаўтаў пайменна, то яны бы маглі ўзгадаць Клімука ці Кавалёнка. Нехта з беларусаў мог бы прыгадаць Казіміра Семяновіча (а як жа? ракеты - значыцца космас ) альбо нядаўнія запускі спадарожніка "БелКА" (які эпічна ўласнаруч запусьціў сам пан-дыктатар, але ён нечага не захацеў пакідаць родную зямлю, а можа улюбёнага "прэзідэнта" і адразу зваліўся яму ледзьве не на плеш) і "БелКА-2". Наўрацьці знойдуцца аматары жывапісу, якія прыгадаюць Язэпа Драздовіча з ягонымі фантастычнымі іншапланетнымі пейзажамі (дарэчы, пісаў ён і зусім не фантастычныя артыкулы на астранамічныя тэмы і нават выдаў першую на беларускай мове кнігу па астраноміі «Нябесныя бегі»). Зусім неверагодным падаецца, каб нехта прыгадаў аўтара першага ў сьвеце падручніка па ракетнаму паліву і адпаведна аднаго з аўтараў таго паліва, якое дазволіла чалавеку дасягнуць Луны й вярнуцца назад. Васіль Быкаў назваў гэтага ўраджэнца дарэвалюцыйнага Пецярбурга беларусам №1 у сьвеце (і меў на гэта ўсе падставы), імя Барыса Кіта было закладзенае ў «капсуль часу» лепшых навукоўцаў сусьветнай касманаўтыкі, умураваны ў сьцяну Капітолію ў Вашынгтоне.
Але самае цікавае, што гэты чалавек-эпоха да гэтай пары жывы й у цьвёрдай памяці. Шмат з таго, што для нас гісторыя вядомая па падручніках, прайшло перад яго вачыма.
І цяпер мы можам даведацца пра гэтыя падзеі ад непасрэднага сьведкі
+ ОффтопРаю пачытаць гэты артыкул цалкам, але выдзялю сёе тое.
Пра "Вільнюс":
Цитата:
Жил в Вильне — преподавал математику, а потом и директором гимназии стал. У меня по-белорусски тысяча школьников обучалось. Тогда в городе литовцев почти не было — евреи, поляки и белорусы. Но потом Сталин подарил город Литве — пришли литовцы, и мы должны были со всем скарбом переезжать в Новогрудок.
|
Пра "фашысцкіх пріслужніков", як яшчэ й зараз працягвае называць нашую нацыянальную інтэлегенцыю розная саўковая навалач:
Цитата:
Я сидел в страшной немецкой тюрьме и умирал ежедневно, 30 дней сидел в тюрьме в Глубоком. Каждый день полиция забирала от нас на расстрел 25 человек, 5 осталось, и я среди них. И так 30 дней, 30 раз ждал смерти.
Меня спас Константин Косяк, который пошел к немецкому гебиткомиссару и добился моего освобождения через 30 дней в тюрьме. Он был моим учеником в Новогрудской белорусской гимназии, хорошим учеником. И многим белорусам он тогда помог освободиться из немецких тюрем. Но когда пришли большевики, то первым его повесили…
|
Пра "рускага амерыканца":
Цитата:
Как написал один литератор, в Америке я попал в глаз космического урагана. Встретил великих людей мира… при этом я всем говорил, что вышел из Беларуси, из самой бедной деревни, и что я этим горжусь.
|
Пра "велічайшую геополіціческую катострофу":
Цитата:
Я думаю, был вот Советский Союз, который назывался «империей зла», так еще оставались его останки. Это такая «отрыжка» от прошлого …
|
|
|
|
|