Сообщений: 10,012
Очки репутации: 77,993
Доп. информация
|
Пол:
Регистрация: 25.10.2014
Получено "спасибо": 7,285
|
|
|
Цитата:
Часам людзі дзівяцца — навошта лукашысты так упарта і настойліва ўсюды піхаюць чырвона-зялёныя сцягі, нават у месцы, дзе яны зусім недарэчныя, як на тыя ж аўтазакі і турмы —
ды яшчэ і калючым дротам абносяць? Яны што, не разумеюць, што гэтым самым свой сімвал толькі дыскрэдытуюць і пазбаўляюць яго будучыні?
Я думаю, цудоўна яны ўсё разумеюць
|
Кандыдат гістарычных навук Аляксандр Пашкевіч тлумачыць, чаму ў ч-з няма энергетыкі.
Тым часам адзін з актывістаў прапанаваў наступны пратэстны марш правесьці менавіта пад чырвона-зялёнымі сьцягамі. Ідэя ў тым, каб заблытаць ды збіць з панталыку паліцаяў. Нібыта яны ня будуць ведаць, што рабіць і гэта дазволіць зноў сабраць магутную калону, бо, відавочна, што пратэстны патэнцыял за гэты час не зменьшыўся й агульная колькасьць незадаволеных адбыўшымся прававым дэфолтам прынамсі не меньшая, чым у жніўні (да і з чаго б ёй зменьшыцца, калі ўлады не зрабілі нічога для таго, каб залагодзіць людзей ці хаця бы проста крыху ім спадабацца?). Нагадаю, што напачатку выбарчай кампаніі Ціханоўскай на яе пікетах было даволі шмат ч-з і крыху болей, але не так каб ужо зусім шмат б-ч-б
Ідэя па свойму цікавая, але, на мой погляд, "не ўзляціць". Тлумачу чаму:
1) У людзей няма тых ч-з сьцягоў ці тым больш сьцягоў праўладных прафсаюзаў або БРСМаў (якія таксама прапаноўвалася зрабіць сымбалямі пратэсту і тым самым зламаць сістэму). Усё гэтае дабро на мітынгах і парадах звычайна выдаецца цэнтралізавана з фондаў дзяржарганізацый. Набываць іх наўмясна для таго, каб заблытаць карнікаў наўрацьці ё сэнс, але пра гэта ў п.3
2) Хоць масавага непрыяцьця ч-з у грамадстве агулам яшчэ не выпрацавалася (улада працягвае працаваць у гэтым напрамку, упрыгожваючы чз сьцягамі турмы ды аўтазакі), але пэўны градыент ё - чым болей палітычная актыўнасьць чалавека, тым горш яна ставіцца да ч-з, а са сьцягамі ходзяць зазвычай найбольш актыўныя.
3) Не думаю, што паліцаі сапраўды разгубяцца й не будуць ведаць, нават калі такі сцэнар сапраўды рэалізуецца, што рабіць. Хіба толькі ў першыя гадзіны, а потым яны атрымаюць загад круціць, а можа і біць людзей пад ч-з так жа як раней яны рабілі з людзьмі пад б-ч-б, бо ўсім і паліцыянтам таксама зразумела, што справа не ў колеры сьцягоў, а ў тым, што ў думках гэтых людзей, у думках, зь якімі зараз дзяржава й змагаецца, як гэта дзіўна й недарэчне ні гучала бы. Для карнікаў і нават для тых, хто імі кіруе, ч-з не з'яўляецца нейкай сьвятыняй, таму ён ніяк не абароніць людзей у працяглай перспектыве, а ці трэба набываць сьцяг дзеля таго, каб гадзіну-другую патроліць улады - пытаньне сумнеўнае
Сообщение добавлено в 14:55
Яшчэ крышачку крэатыву на форум. Цікавы дуэт запісвае прыпеўкі на трасянцы па матывах актуальных беларускіх навінаў. Вось вам апошні выпуск, але на канале ё й цікавыя папярэднія выпускі
|
|